Лі Кэцян аб важнасці стабілізацыі знешняга гандлю і інвестыцый
  2020-06-29 18:44:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 чэрвеня прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкладаць пастаянныя намаганні па пашырэнні адкрытасці і стабілізацыі агульных паказчыкаў знешняга гандлю і інвестыцый.

Па словах Лі Кэцяна, умовы для знешняга гандлю Кітая застануцца складанымі і сур'ёзнымі, паколькі пандэмія COVID-19 працягвае распаўсюджвацца па ўсім свеце і ўводзіць сусветную эканоміку ў рэцэсію, тады як эканоміка Кітая глыбока інтэграваная ў глабальную эканоміку.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР падкрэсліў важнасць намаганняў па забеспячэнні "шасці фактараў стабільнасці" і "шасці гарантый" пры адначасовым садзейнічанні павышэнню ўзроўню адкрытасці.

Лі Кэцян заклікаў да намаганняў па ўмацаванні сувязі і каардынацыі з зацікаўленымі краінамі, разблакаванні міжнародных каналаў грузавых перавозак і адкрыцця "Экспрэс-калідораў" у мэтах стварэння зручнасці для дзелавых колаў.

Паводле яго слоў, стварэнне арыентаванага на рынак, заснаванага на законах і адпаведнага міжнародным стандартам бізнес-асяроддзя патрабуе ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў многіх галінах і на розных узроўнях, а таксама далейшага пашырэння адкрытасці сферы паслуг, асабліва высокатэхналагічнай сферы паслуг. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040