Кітай адхіліў заявы М. Пампея з нагоды кітайска-афрыканскіх адносін
  2020-06-30 17:45:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на прэс-брыфінгу ў адказ на просьбу пракаментаваць словы М. Пампея, які выступіў з папрокам у адрас кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва і празрыстасці Кітая ў барацьбе з COVID-19, заявіў аб тым, што з пачатку эпідэміі Кітай своечасова падаваў інфармацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / і ўсім зацікаўленым краінам і рэгіёнам свету, уключаючы ЗША.

Дыпламат адзначыў, што Кітай гатовы разам з міжнароднай супольнасцю актывізаваць падтрымку афрыканскіх краін і добрасумленна ажыццяўляць ініцыятыву "Групы 20" / G20 / па прыпыненні абслугоўвання доўгу.

Кітайскі бок спадзяецца, што ЗША засяродзяцца на ўласных мерах рэагавання на эпідэмію, а таксама канкрэтнымі дзеяннямі ўнясуць свой уклад у агульнасусьветную барацьбу з вірусам, замест таго, каб падрываць і ачарняць супрацьэпідэмічныя меры іншых краін і распаўсюджваць "палітычны вірус", -- адзначыў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040