Інтэграцыя 5G і сістэмы "Бэйдоу" стане найважнейшай інфраструктурай
  2020-06-30 17:53:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Акадэмік Інжынернай акадэміі Кітая і прафесар Уханьскага універсітэта Лю Цзіннань выказаў упэўненасць у з'яўленні велізарнай колькасці магчымасцяў і інавацыйных тэхналогій у выніку інтэграцыі 5G і сістэмы "Бэйдоу", паведаміла газета "Кэцзіжыбаа" / Scienceand Technology Daily /.

5G мае перавагі большай прапускной здольнасці, большай ёмістасці і буйнамаштабнай сувязі, забяспечваючы базавую падтрымку такім галінам, як віртуальная рэальнасць, інтэлектуальная вытворчасць і аўтаномнае кіраванне.

Аднак такія праблемы, як затрымка ў мілісекундах і віртуальнае сеткавае размяшчэнне 5G, таксама абмяжоўваюць дыстанцыйнае кіраванне беспілотнымі транспартнымі сродкамі, адзначыў акадэмік, дадаўшы, што сістэма "Бэйдоу" з'яўляецца новай інфраструктурай для вырашэння праблем.

Інтэграцыя 5G і "Бэйдоу", як чакаецца, будзе прымяняцца ў такіх галінах, як індустрыя аўтаномнага кіравання. Акрамя таго, яна прагназуе будучыню развіцця сістэмы "Бэйдоу" шляхам інтэграцыі з новымі тэхналогіямі, такімі як вялікія даныя і штучны інтэлект, якія дапамогуць спрыяць зменам у прамысловай вытворчасці і ладзе жыцця, а таксама інавацыях бізнес-мадэляў.

-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040