29 чэрвеня адбылося пасяджэнне ПК Палітбюро ЦК КПК, на якім былі разгледжаны «Правілы партыйнага будаўніцтва ў войску» і «Правілы работы па абранні ў нізавыя структуры КПК». На пасяджэнні старшынстваваў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін.
Удзельнікі пасяджэння сказалі, што распрацоўка «Правіл партыйнага будаўніцтва ў войску» мае вялікае значэнне для рэалізацыі ўзмацнення боегатоўнасці кітайскай арміі ў новую эпоху, ператварэння Народна-Вызваленчай арміі ў першакласныя Узброеныя сілы сусветнага ўзроўню. На пасяджэнні было адзначана, што распрацоўка і рэалізацыя «Правіл работы па абранні ў нізавыя структуры КПК» накіравана на ажыццяўленне канкрэтных мер, якія тычацца строгага захавання партыйнай дысцыпліны, развіцця ўнутрыпартыйнай дэмакратыі, павагі дэмакратычных правоў сябраў партыі і ўпарадкавання парадку абрання ў нізавыя партыйныя структуры . -0-