Выступленне Сі Цзіньпіна на нарадзе па падвядзенні вынікаў асветнай кампаніі КПК будзе апублікавана ў часопісе " Цюшы"
  2020-07-01 17:44:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступленне Генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна на нарадзе па падвядзенні вынікаў асветнай кампаніі КПК (8 студзеня 2020 года) будзе апублікавана ў сераду ў 13-м нумары часопіса "Цюшы".

У артыкуле адзначаецца, што свет перажывае нябачаныя за стагоддзе глыбокія перамены. Кітай знаходзіцца на вырашальным этапе Адраджэння, а КПК вядзе кітайскі народ да вялікай барацьбапераўтварэ з многімі новымі гістарычнымі асаблівасцямі. Пераменлівая абстаноўка, цяжкія задачы прасоўвання рэформаў і развіцця пры захаванні стабільнасці, шматлікія канфлікты, рызыкі і выклікі, а таксама выпрабаванне партыйнага кіраўніцтва-беспрэцэдэнтныя.

Партыя павінна прыняць асветніцкую кампанію за новую адпраўную кропку, яшчэ больш паглыбіць самапераўтварэнне і працягваць заставацца вернай першапачатковым памкненням і цвёрда памятаць аб сваёй місіі, гаворыцца ў артыкуле. У ім таксама падкрэсліваецца, што, сутыкаючыся з цяжкімі задачамі, кіруючыя партыйныя органы і службовыя асобы павінны больш рашуча прасоўвацца наперад і браць на сябе вядучую ролю ў дасягненні цвёрдага прагрэсу і выкананні ўскладзеных на іх абавязацельстваў. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040