Сі Цзіньпін: неабходна абапірацца на рэфармаванне ў рэагаванні на зменлівую сітуацыю і новыя перспектывы
  2020-07-01 17:57:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак падкрэсліў, што ў рэагаванні на зменлівыя сітуацыі і адкрыцці новых перспектыў важна абапірацца на рэформы, у той жа час актыўна заахвочваючы пошукі новага ў ключавых сферах.

Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, зрабіў гэтую заяву на 14-м пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў.

Для краіны неабходна раскрываць у поўнай ступені поспехі і вядучую ролю рэформаў, каб дасягнуць мэтаў і задач, устаноўленых на 13-ю пяцігодку, атрымаць перамогу ў барацьбе з беднасцю, завяршыць усебаковую пабудову сярэднезаможнага грамадства і пачаць новы паход да пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы, сказаў Сі Цзіньпін, які ўзначальвае камісію.

На пасяджэнні прысутнічалі Лі Кэцян і Ван Хунін, якія з'яўляюцца членамі ПК Палітбюро ЦК КПК і намеснікамі кіраўніка Цэнтральнай камісіі па ўсебаковым паглыбленні рэформаў.

На пасяджэнні быў разгледжаны і зацверджаны шэраг планаў і кіруючых прынцыпаў рэфармавання, якія тычацца пытанняў дзяржаўных прадпрыемстваў, інтэграванага развіцця інфармацыйных тэхналогій (ІТ) і апрацоўчай прамысловасці новага пакалення, сістэмы землекарыстання і забудовы ў сельскай мясцовасці, развіцця медыяканвергенцыі, сістэмы ацэнкі адукацыі і дзяржаўных мастацкіх калектываў.

Падчас пасяджэння таксама быў заслуханы даклад аб дасягнутым прагрэсе ў рэфармаванні сістэмы аховы здароўя пасля трэцяга пленума ЦК КПК 18-га склікання.

Наступныя тры гады будуць мець вырашальнае значэнне для рэформаў у галіне дзяржаўных прадпрыемстваў, адзначылі ўдзельнікі пасяджэння. Яны падкрэслілі важнасць намаганняў па аптымізацыі структуры дзяржаўнага сектара эканомікі ў мэтах зрабіць яго больш канкурэнтаздольным, інавацыйным, кантраляваным, уплывовым і больш здольным супрацьстаяць рызыкам.

Удзельнікі пасяджэння адзначылі неабходнасць намаганняў па паскарэнні інавацыйнага развіцця прамысловага Інтэрнэту з прыцэлам на садзейнічанне развіццю разумнай вытворчасці.

Удзельнікі пасяджэння настойліва заклікалі да паглыбленага развіцця медыяканвергенцыі, што патрабуе ўзмоцненага рэфармавання сістэмы і механізмаў. Яны таксама заклікалі выхоўваць таленавітыя кадры ва ўсіх сродках масай інфармацыі, каб стварыць набор канкурэнтаздольных і ўплывовых вядучых СМІ новага тыпу.

Ацэнка адукацыі-гэта пытанне, якое тычыцца напрамку развіцця адукацыі, таму неабходна стварыць сістэму ацэнкі адукацыі, якая была б навуковай і адпавядала патрабаванням часу, прагучала на пасяджэнні.

У той жа час на сустрэчы была адзначана важнасць далейшага развіцця дзяржаўных мастацкіх калектываў для надання ім жыццяздольнасці.

Пасля трэцяга пленума ЦК КПК 18-га склікання краіна паляпшае ўзровень медыцынскага абслугоўвання з дапамогай стварэння найбуйнейшай у свеце сеткі базавага медыцынскага забеспячэння і скарачэння фінансавай нагрузкі, якая кладзецца на пацыентаў з-за выдаткаў на лячэнне, заявілі ўдзельнікі сустрэчы. Яны падкрэслілі, што ў гэтых пытаннях дзяржава кіруецца прынцыпам-жыццё і здароўе народа вышэй за ўсё.

Удзельнікі пасяджэння заклікалі надаваць вялікае значэнне прымяненню ІТ новага пакалення ў галіне медыцыны і аховы здароўя, перабудаваць рэжым кіравання і абслугоўвання, аптымізаваць размеркаванне рэсурсаў і павысіць эфектыўнасць паслуг.

Яны таксама падкрэслілі неабходнасць падрыхтоўкі праектаў рэформаў на 14-ю пяцігодку, надаючы большую ўвагу ўдасканаленню інстытуцыйнай структуры і аптымізацыі сістэмы кіравання, а таксама больш актыўнаму вырашэнню інстытуцыйных праблем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040