Кіраўнік адміністрацыі САР Сянган заклікала міжнародную супольнасць паважаць права Кітая на абарону дзяржбяспекі
  2020-07-02 17:19:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у Жэневе ў фармаце відэасувязі адкрылася 44-я сесія Савета па правах чалавека ААН, на якой у якасці ганаровага госця выступіла кіраўнік адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна / САР / Сянган Кэры Лэм (Лін-Чжэн Юээ).

Яна адзначыла, што дзяржаўная бяспека знаходзіцца ў кампетэнцыі цэнтральнага ўрада Кітая. Сянган з'яўляецца неад'емнай часткай КНР і адміністрацыйным раёнам Кітая, які валодае высокай ступенню аўтаноміі і які знаходзіцца ў прамым падначаленні цэнтральнага народнага ўрада. Паводле яе слоў, дзяржбяспека закранае інтарэсы 1,4 мiльярда суайчыннікаў ўсёй краіны, у тым ліку 7,5 мільёна сянганцаў, аднак да гэтага часу ў Сянгане не было завершана прававое афармленне пытанняў дзяржбяспекі.

Кэры Лэм падкрэсліла, што распрацоўка закона па абароне дзяржаўнай бяспекі - неадкладная задача, бо з чэрвеня мінулага года Сянган пакутуе ад пастаянна абвастраючыхся актаў гвалту, справакаваных знешнімі сіламі. Яна адзначыла, што частка сянганскіх палітыканаў неаднаразова заяўлялі пра спробу паралізаваць кіраванне адміністрацыі Сянгана, больш за тое, некаторыя з іх прасілі ў замежных урадаў умяшацца і нават увесці санкцыі ў дачыненні да Сянгана. Гэтыя пагрозы цэнтральны ўрад ігнараваць не можа, бо гвалтоўныя дзеянні замахваюцца на дзяржаўны суверэнітэт Кітая.

Кіраўнік адміністрацыі САР Сянгана сказала, што Усекітайскі сход народных прадстаўнікоў з'яўляецца вышэйшым органам заканадаўчай улады Кітая і валодае канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі ў распрацоўцы закона па абароне дзяржаўнай бячаекі ў САР Сянган. Паводле яе слоў, закон адлюстроўвае важныя прававыя прынцыпы і не адаб'ецца на рэалізацыі курсу "адна дзяржава, два лады", і не паўплывае на высокую ступень аўтаноміі Сянгана.

Кэры Лэм падкрэсліла, што ў Сянгане пануе плюралізм, аднак прынцып "адна дзяржава" не падлягае абмеркаванню. "Прытрымліваючыся палітыкі "адна дзяржава, два лады" і закона па абароне дзяржбяспекі, Сянган абавязкова зможа паспяхова перажыць абваленую з чэрвеня мінулага года палітычную буру, і, аднавіўшы стабільнасць, стаць яшчэ больш моцным", - рэзюмавала кіраўнік адміністрацыі САР Сянган.

-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040