У Кітаі распрацаваны новы ветрагенератар
  2020-07-02 17:51:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы кітайскі ветрагенератар магутнасцю 7 МВт для прыбярэжных ветраэлектрастанцый (ВЭС) сышоў з вытворчай лініі, паведаміў распрацоўшчык - кампанія CRRC Zhuzhou Electric Co., Ltd. у горадзе Чжучжоу прав. Хунань. Чакаецца, што пасля яго ўстаноўкі будзе выпрацоўвацца 30 млн кВт / гадзіну электраэнергіі кожны год.

У новым абсталяванні выкарыстоўваецца тэхналогія пастаяннага магніта і яно адрозніваецца шэрагам пераваг, уключаючы высокую эфектыўнасць, высокую шчыльнасць энерговыдзялення і высокую надзейнасць, а таксама нізкі ўзровень вібрацыі і шуму, - паведаміў эксперт кампаніі Лі Хуа.

Ветрагенератар можа быць запушчаны ў серыйную вытворчасць у другой палове гэтага года, 500 такіх ветрагенератараў плануецца паставіць ужо ў 2021 годзе.

Лі Хуа сказаў, што новы генератар дапаможа павысіць канкурэнтаздольнасць кітайскага ветраэнергетычнага абсталявання і закласці базу для даследаванняў і распрацовак ветраэнергетычных установак з больш значнай магутнасцю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040