МЗС КНР: спробы ЗША перашкодзіць прыняццю закона аб абароне нацбяспекі ў Сянгане не ўвянчаюцца поспехам
  2020-07-03 17:15:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прыняцце закона аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган тычыцца ўнутраных спращ Кітая, а спробы ЗША перашкодзіць гэтаму працэсу шляхам увядзення так званых санкцый ніколі не ўвянчаюцца поспехам, заявіў 1 ліпеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Ён зрабіў гэтую заяву падчас чарговага прэс-брыфінгу, адказваючы на пытанне журналіста аб выказаных дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампея пагрозах спыніць экспарт амерыканскай абароннай тэхнікі ў Кітай.

Кітай неаднаразова тлумачыў сваю адназначную пазіцыю па пытанні заканадаўства аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган, паведаміў Чжаа Ліцзянь, зноў падкрэсліўшы, што гэта ўнутраныя справы Кітая, і не адна замежная дзяржава не мае ніякіх правоў у іх ўмешвацца.

Кітайскі ўрад рашуча настроены на абарону нацыянальнага суверэнітэту, інтарэсы бяспекі і развіцця, на захаванне прынцыпу «адна дзяржава, два лады» і на супрацьстаянне спробам знешніх сіл умяшацца ў справы Сянгана, заявіў дыпламат.

Што тычыцца памылковых дзеянняў ЗША, Чжаа Ліцзянь дадаў, што Кітай прыме неабходныя меры ў адказ для абароны сваіх інтарэсаў.

-0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040