Цэнтральны ўрад Кітая і адміністрацыя Сянгана абавязкова дадуць адказ у выпадку ўвядзення ЗША санкцый. Пра гэта 1 ліпеня заявіў намеснік кіраўніка канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня Чжан Сяамін.
Спецыяльны эканамічны статус САР Сянган, які ўключае і статус глабальнага фінансавага цэнтра, быў заваяваны дзесяцігоддзямі напружаных намаганняў многіх пакаленняў сянганцаў. Чжан Сяамін падкрэсліў, што доўгатэрміновы росквіт і стабільнасць Сянгана залежаць ад яго параўнальных пераваг у дзелавым асяроддзі і фінансавай сістэме, а таксама ад тэндэнцый эканамічнага развіцця мацерыковай часткі Кітая і падтрымкі цэнтральнага ўрада.
-0-