Сусветная эканоміка ў гэтым годзе можа сутыкнуцца з самым нізкім ростам з часоў "Вялікай Дэпрэсіі" 1930-х гадоў. Кітай стане першай буйной эканомікай, якая выйшла з-пад уплыву эпідэміі. Пра гэта заявіў на днях галоўны эканаміст Standard Chartered Bank у Вялікім Кітаі і Паўночнай Азіі Дзін Шуан.
Паводле прагнозу Standard Chartered Bank, сусветная эканоміка, як чакаецца, будзе аднаўляцца павольнымі тэмпамі ў трэцім і чацвёртым кварталах, але ўсё роўна будзе зніжацца на 2, 6% у гадавым вылічэнні.
Што тычыцца непасрэдна Кітая, Дзін Шуан адзначыў, што дзякуючы эфектыўным мерам па аднаўленні эканомікі, ВУП краіны ў 2020 годзе можа вырасці на 2,5%. У 2021 годзе з-за эфекту нізкай базы 2020 года эканоміка Кітая значна палепшыцца.
-0-