У чацвер Кітай абвясціў аб задзейнічанні экстранага рэагавання 4-га ўзроўню для барацьбы з паводкамі ў сувязі з тым, што краіна ўступіла ў галоўны перыяд паводкі, паведаміла Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР.
Дзяржаўны штаб па барацьбе з паводкамі і засухай Кітая накіраваў рабочыя групы ў правінцыі Хунань / Цэнтральны Кітай /, Хубэй / Цэнтральны Кітай / і Аньхой / Усходні Кітай / для кіраўніцтва працай па змякчэнні наступстваў стыхіі, паведаміла міністэрства.
У цяперашні час праца па барацьбе з паводкамі, аварыйна-выратавальная праца і праца па змякчэнні наступстваў стыхійных бедстваў у краіне знаходзяцца на вырашальным этапе, заявілі ў міністэрстве.
Паводле паведамлення міністэрства, мясцовым уладам было рэкамендавана ўзмацніць маніторынг надвор'я, захоўваць пільнасць у дачыненні да магчымых стыхійных бедстваў, выкліканых ліўнямі, і гарантаваць бяспеку насельніцтва.
У чацвер на рацэ Янцзы адбылася першая паводка ў гэтым годзе, пры гэтым аб'ём прытоку вады ракі ў вадасховішчы "Санься" / "Тры цясніны" / дасягнуў 50 тыс. кубаметраў у секунду.
Узровень вады возера Тайху / Усходні Кітай / падняўся вышэй за крытычную адзнаку, а ўзровень вады ў сярэднім і ніжнім плынях ракі Янцзы, а таксама азёраў Дунцінху / энтральны Кітай / і Паянху / Усходні Кітай / апынуўся вышэй, чым звычайна.