У Пекіне зафіксавана два новыя пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19
  2020-07-03 17:27:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За мінулыя суткі ў Пекіне зафіксавана два новыя пацверджаныя выпадкі лакальнага заражэння COVID-19, паведаміў у пятніцу гарадскі камітэт па справах аховы здароўя.

У чацвер зарэгістраваны адзін выпадак бессімптомнага захворвання і адзін пацыент з падазрэннем на заражэнне, пры гэтым тры пацыента з COVID-19 выпісаліся з лякарні пасля выздараўлення, гаворыцца ў штодзённай справаздачы камітэта.

З 11 чэрвеня па 2 ліпеня ў кітайскай сталіцы быў выяўлены 331 пацыент з пацверджаным дыягназам COVID-19, 324 з іх усё яшчэ праходзілі лячэнне. Пры гэтым пад медыцынскім наглядам заставаліся 29 бессімптомных носьбітаў каронавіруса, заявілі ў ведамстве. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040