Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на сённяшняй прэс-канферэнцыі заявіў, што выказванні Дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампея адносна Закона КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў САР Сянган дэманструюць толькі яго невуцтва і прадузятасць.
Чжаа Ліцзянь адзначыў чатыры "няведанні" ў сцвярджэннях М. Пампея.
Па-першае, ён не ведае Закона КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Сянган. Спасылка на правы чалавека ў дадзенай сувязі -- гэта скажэнне фактаў.
Па словах Чжаа Ліцзяня, закон абараняе пераважную большасць сянганцаў, караючы вельмі малалікіх правапарушальнікаў. Пасля прыняцця закона ў Сянгане зацвердзіцца больш стабільны грамадскі парадак і палепшыцца бізнес-асяроддзе, што выгадна як жыхарам мегаполіса, так і замежным інвестарам.
Па-другое, М. Пампея не ведае прынцыпу "адна дзяржава, два лады". Чжаа Ліцзянь падкрэсліў, што прыняцце закона нацэлена не на перагляд дадзенага прынцыпу, а на яго ўдасканаленне, адстойванне, забеспячэнне яго ўстойлівасці і доўгатэрміновасці.
Па-трэцяе, дзяржсакратар ЗША не ведае сумеснай кітайска-брытанскай дэкларацыі. Чжаа Ліцзянь нагадаў, што ўсе палажэнні дэкларацыі, якія тычацца Вялікабрытаніі, былі выкананы пасля вяртання Сянгана пад суверэнітэт Кітая.
"Асноўны палітычны курс у дачыненні да Сянгана, абвешчаны ў дэкларацыі, -- гэта заява аб палітычнай стратэгіі Кітая, а не абавязацельства перад Вялікабрытаніяй. ЗША да гэтага тым больш не маюць ніякага дачынення", -- адзначыў прадстаўнік МЗС КНР.
Нарэшце, па-чацвёртае, М. Пампея не ведае міжнароднага права і базавых нормаў міжнародных адносін. Чжаа Ліцзянь падкрэсліў, што распрацоўка закона аб абароне нацыянальнай бяспекі ў сваім адміністрацыйным раёне - асабліва ўнутраная справа Кітая.
"Мы поўныя ўпэўненасці, што гэта верне Сянган на верны шлях развіцця і дапаможа яму аднавіць ранейшую славу "жамчужыны Усходу"", -- дадаў ён.