Мяркуецца, што новы каранавірус прысутнічаў у сцёкавых водах у Бразіліі ўжо ў лістападзе мінулага года
  2020-07-06 17:00:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пробы сцёкавых водаў з Фларыянапаліса, сталіцы і другога па велічыні горада бразільскага штата Санта-Катарына, сабраныя ў лістападзе 2019 года, утрымліваюць сляды COVID-19, паказала даследаванне сцёкавых вод у чацвер.

Часцінкі SARS-CoV-2 выяўлены ў двух узорах сцёкавых вод з Фларыянапаліса, сабраных 27 лістапада 2019 года, гаворыцца ў справаздачы даследчай групы Федэральнага ўніверсітэта Санта-Катарыны, апублікаваным на яго афіцыйным сайце.

Сааўтар даклада Жыслен Фунгару заявіў, што ў даследаванні ўдзельнічалі некалькі дэпартаментаў ВНУ. Паводле яго слоў, людзі ў Фларыянапалісе маглі быць інфіцыпаваныя каранавірусам за некалькі тыдняў да збору узораў сцёкавых вод.

Бразільскія органы аховы здароўя паведамілі пра першы ў краіне выпадак захворвання COVID-19 26 лютага 2020 года. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040