Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань накіравала ліст у адказ старшыні Арганізацыі першых ледзі Афрыкі ў інтарэсах развіцця, жонцы прэзідэнта Рэспублікі Конга Антуанэце Кэса і першым ледзі іншых афрыканскіх краін, у якім выказала падзяку за каштоўную падтрымку, аказаную Кітаю ў складаны момант барацьбы з эпідэміяй, і шчырую падтрымку афрыканскаму народу ў барацьбе з COVID-19. У сваім лісце Пэн Ліюань заклікала ўсе краіны давяраць і падтрымліваць адна адну, каб перамагчы эпідэмію. «Салідарнасць і супрацоўніцтва вельмі важныя для пераадолення крызісу», -- падкрэсліла яна і дадала, што кітайскі ўрад мае намер праз арганізацыю ахвяраваць 53 афрыканскім краінам супрацьэпідэмічныя сродкі з мэтай аказання дапамогі жанчынам, дзецям і маладым людзям. «Гэта рашэнне было прынята для таго, каб выказаць сяброўскія пачуцці кітайскага народа да народа афрыканскіх краін», -- падкрэсліла першая ледзі Кітая.
Антуанэта Кэса накіравала ліст Пэн Ліюань, высока ацаніўшы ролю Кітая ў барацьбе з эпідэміяй. У лісце яна ад імя першых ледзі дзяржаў-членаў арганізацыі папрасіла кітайскі бок прадаставіць медыцынскія рэсурсы для жанчын, дзяцей і маладых людзей афрыканскіх краін.
Ахвяраваны Кітаем супрацьэпідэмічны груз быў накіраваны ў афрыканскія краіны, якія выказалі гатоўнасць умацоўваць супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва з Кітаем і паглыбляць сяброўства паміж народамі Афрыкі і Кітая. -0-