Камітэт па абароне нацыянальнай бяспекі Сянгана правёў першае пасяджэнне. Камітэт быў утвораны 3 ліпеня ў адпаведнасці з палажэннямі Закона КНР аб абароне нацыянальнай бяспекі ў Сянгане. Ён будзе аналізаваць і ацэньваць сітуацыю з абаронай нацыянальнай бяспекі ў Сянгане, складаць працоўныя планы і вызначаць палітыку ў гэтай сферы, садзейнічаць фарміраванню адпаведнай прававой сістэмы і механізмаў правапрымянення, каардынаваць буйныя аперацыі.
Згодна з законам, у дзейнасць камітэта не можа ўмешвацца ніводная структура, арганізацыя або прыватная асоба. Інфармацыя аб рабоце камітэта не будзе публічна агалошвацца, прынятыя ім рашэнні не падлягаюць судоваму перагляду. -0-