7 ліпеня ў Пекіне прайшла цырымонія з нагоды 83-х угодкаў пачатку агульнанацыянальнай вайны супраціўлення японскім захопнікам.
Інцыдэнт на мосце Лугоўцяа, які адбыўся 7 ліпеня 1937 г., лічыцца пачаткам поўнамаштабнага наступу Японіі на Кітай і агульнанацыянальнага супраціўлення Кітая японскай агрэсіі.
Мерапрыемства было праведзена ў Музеі вайны супраціўлення японскім захопнікам.
Мерапрыемства праводзіў сакратар Пекінскага гарадскога камітэта КПК Цай Лі.
Удзел у цырымоніі прынялі больш за 200 чалавек. -0-