ЗША афіцыйна заявілі аб выхадзе з СААЗ
  2020-07-08 18:38:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення амерыканскіх СМІ сенатар-дэмакрат Роберт Менендас 7 ліпеня пацвердзіў афіцыйны выхад ЗША з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Ён зрабіў гэта на сваёй старонцы ў «Твітары».

Паступленне заяўкі ЗША аб выхадзе з СААЗ пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік генеральнага сакратара ААН

7 ліпеня ў другой палове дня прадстаўнік генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык паведаміў аб тым, што ЗША паведамляюць пра выхад з СААЗ ужо 6 ліпеня.

Як стала вядома, працэдура выхаду будзе доўжыцца адзін год. Такім чынам, рашэнне аб выхадзе ЗША з СААЗ уступіць у сілу 6 ліпеня 2021 года.

СААЗ: паведамленне аб выхадзе ЗША з СААЗ атрымана

Па паведамленні Reuters, прадстаўнік СААЗ у ходзе перапіскі ўжо 7 ліпеня заявіў аб атрыманні паведамлення аб тым, што ЗША афіцыйна праінфармавалі ААН аб выхадзе з СААЗ.

У заяве таксама гаворыцца, што ў цяперашні час СААЗ не валодае поўнай інфармацыяй.

Сенатар ЗША: Выхад з СААЗ ставіць ЗША ў бездапаможную пазіцыю

Рашэнне аб выхадзе з СААЗ выклікала крытыку і здзіўленне ў краіне. 7 ліпеня Роберт Мендэс сказаў, што амерыканская адміністрацыя праявіла сябе ў супрацьэпідэмічнай працы «хаатычна і непаслядоўна», а выхад з СААЗ «не толькі не абароніць жыцці і інтарэсы амерыканцаў, але і прывядзе да распаўсюджвання эпідэміі, паставіць ЗША ў бездапаможнае і ізаляванае становішча».

Эксперты аховы здароўя і палітыкі дэмакратычнай партыі ЗША таксама назвалі гэта рашэнне амерыканскай адміністрацыі недальнабачным. Яны заявілі, што такі крок падарве намаганні ўсяго свету ў барацьбе з COVID-19 і знішчыць дасягнутыя вынікі. Пры новай хвалі эпідэміі ў адсутнасці знешняй падтрымкі наступствы будуць непрадказальнымі.

У ЗША колькасць выяўленых выпадкаў захворванняў на пнеўманію, выкліканую каранавірусам новага тыпу, набліжаецца да 3 млн

Паводле даных амерыканскага ўніверсітэта Хопкінса, 7 ліпеня ў ЗША было зафіксавана ў агульнай складанасці 2963244 выпадкі COVID-19. Смяротных выпадкаў -- 130813. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040