МЗС КНР: Кітай пагадзіўся з СААЗ накіраваць у Пекін спецыялістаў для пошуку крыніцы віруса
  2020-07-09 17:39:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай пагадзіўся на прапанову СААЗ накіраваць у Пекін камісію для пошуку крыніц паходжання каранавіруса. Такое меркаванне 8 ліпеня выказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь. Пры гэтым ён адзначыў, што пошук крыніцы захворвання -- доўгі працэс і шукаць трэба не толькі ў КНР.

«Крыху забягаючы наперад, магчыма, з'явіцца патрэба ў тым, каб падобныя місіі былі накіраваны і ў іншыя краіны і рэгіёны свету», -- адзначыў Чжаа Ліцзянь.

Таксама адзначаецца, што Кітай прыйшоў з СААЗ да агульнага меркавання, што вызначыць крыніцу COVID-19 -- гэта складаная навуковая задача, вырашыць якую зможа міжнароднае супрацоўніцтва і спецыялісты з медыцынскай сферы. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040