Сі Цзіньпін заклікаў выпускнікоў ВНУ ўносіць больш важкі ўклад у развіццё краіны
  2020-07-09 17:40:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў выпускнікоў ВНУ ўнесці больш важкі ўклад на карысць КПК, краіны і народа.

Сі Цзіньпін зрабіў гэту заяву, адказваючы на ліст выпускнікоў Карамайскага кампуса (Сіньцзян) Кітайскага нафтавага універсітэта.

У лісце Сі Цзіньпін выказаў падтрымку 118 выпускнікам, даведаўшыся пра тое, што яны будуць уладкоўвацца на нізавыя пасады ў Сіньцзяне для наступнай працы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей па развіцці рэгіёна. Ён адзначыў, што выпускнікі многаму навучыліся ў цяжкай барацьбе з эпідэміяй COVID-19. "На шляху бываюць узлёты і падзенні, вялікае адраджэнне кітайскай нацыі будзе дасягнута толькі за кошт упартай працы пакаленняў моладзі", -- адзначыў у пасланні Сі Цзіньпін. Ён заклікаў выпускнікоў ВНУ імкнуцца да вялікіх мэтаў, быць практычнымі, не баяцца цяжкасцяў і перашкод, браць на сябе місію часу, інтэграваць свае ідэалы і памкненні ў справу партыі і краіны. Ён запатрабаваў, каб партыйныя камітэты і ўрады на ўсіх узроўнях і шырокія колы грамадскасці прыклалі ўсе намаганні для аказання дапамогі выпускнікам ВНУ ў працаўладкаванні і прынялі эфектыўныя меры для пераадолення ўздзеяння COVID-19.

Размешчаны ў Сіньцзяне, Карамайскі кампус Кітайскага нафтавага ўніверсітэта (Пекін) пачаў прыём навучэнцаў у 2016 годзе. Каля 85 працэнтаў яго першых 435 выпускнікоў з 16 адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню краіны працаўладкаваліся, 118 з іх выбралі нізавую працу ў Сіньцзяне. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040