МЗС КНР: Кітай гатовы садзейнічаць ШАС унесці большы ўклад у абарону бяспекі ў галіне аховы здароўя
  2020-07-09 17:41:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 ліпеня на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь адзначыў, што Кітай будзе ўмацоўваць супрацоўніцтва з усімі бакамі, каб садзейнічаць Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) уносіць яшчэ большы ўклад у абарону глабальнай бяспекі ў галіне грамадскай аховы здароўя.

Прайшла першая відэаканферэнцыя па пытаннях супрацоўніцтва паміж Кітаем і ШАС у прафілактыцы і барацьбе з COVID-19. Канферэнцыя прайшла ў прамым эфіры. У ёй прынялі ўдзел эксперты медыцынскіх арганізацый Кітая, а таксама больш за 200 вядучых спецыялістаў з 40 медыцынскіх арганізацый краін-удзельніц ШАС, дзяржаў-назіральнікаў і партнёраў па дыялогу ШАС. У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі правялі паглыбленае абмеркаванне пытанняў клінічнай дыягностыкі і лячэння COVID-19. На працягу бліжэйшых некалькіх тыдняў запланаваны цэлы шэраг падобных відэаканфэрэнцый. Гэта дапаможа медыцынскаму персаналу краін-удзельніц канферэнцыі палепшыць свае прафесійныя навыкі, а замежным краінам выратаваць больш жыццяў падчас барацьбы з COVID-19.

Чжаа Ліцзянь адзначыў, што на цырымоніі адкрыцця відэаканферэнцыі генеральны сакратар ШАС даў высокую ацэнку дзейнасці Кітая ў барацьбе з COVID-19 і актыўнаму ўдзелу ў міжнародным супрацоўніцтве. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040