9 ліпеня ў Пекіне прэс-прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь заклікаў ЗША адкінуць менталітэт халоднай вайны і ідэалагічныя забабоны.
На сайце Мінабароны ЗША 7 ліпеня былі апублікаваны словы міністра абароны Марка Эспера аб выніках рэалізацыі амерыканскай абароннай стратэгіі, калі ён назваў Кітай і Расію галоўнымі стратэгічнымі канкурэнтамі ЗША. У сувязі з гэтым, у ЗША заснавалі стратэгічную каманду супраць Кітая, запатрабаваўшы, каб Універсітэт нацыянальнай абароны ЗША ў сваіх лекцыях сфакусіраваў увагу на развіцці Кітая. У той жа дзень на чарговым брыфінгу Чжаа Ліцзянь канстатаваў, што ў словах амерыканскіх палітыкаў і дакументах утрымліваюцца састарэлыя падыходы -- адгалоскі менталітэту халоднай вайны, што зусім не адпавядае тэндэнцыі часу і з'яўляецца некарэктным.
Ён сказаў: «Палітыка Кітая ў дачыненні да ЗША засталася нязменнай. Мы прыкладаем сумесныя з амерыканскім бокам намаганні, каб пазбавіцца ад канфліктаў і супярэчнасцей, дасягнуць узаемнай павагі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Разам з тым, мы адстойваем абарону дзяржаўнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця. Кітай заклікае ЗША ісці насустрач Кітаю і стымуляваць развіццё двухбаковых адносін у рэчышчы каардынацыі, супрацоўніцтва і стабільнасці». -0-