Міністэрства навукі і тэхналогій КНР выпусціла спецыяльнае кіраўніцтва, у якім прапанавала падаць заяўкі для ўдзелу ў 37 праектах міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з COVID-19. Мэтай гэтых праектаў з'яўляецца ўзмацненне супрацоўніцтва ў навукова-даследчай галіне з краінамі, якія пацярпелі ад віруса, і адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі праз інавацыйнае супрацоўніцтва ў міжнароднай навукова-тэхнічнай галіне, абмен навуковымі данымі і досведам барацьбы з пандэміяй.
На рэалізацыю праектаў, якія прайшлі кваліфікацыйны адбор, з дзяржаўнага бюджэту будзе выдзелена 100 млн юаняў. Пры гэтым меркаваны тэрмін рэалізацыі гэтых праектаў не павінен перавышаць двух гадоў. -0-