Камітэт па водных рэсурсаў ракі Янцзы сёння абвясціў "аранжавае" папярэджанне аб паводках у раёнах сярэдняга і ніжняга цячэння Янцзы ў бліжэйшыя два дні. Папярэджанне абвешчана ў сувязі з магчымымі зацяжнымі ліўнямі.
Штаб па барацьбе з паводкамі і засухай правінцыі Хубэй, размешчанай у раёне сярэдняга цячэння Янцзы, з 15:00 чацвярга павысіў узровень экстранага рэагавання на паводкі з трэцяга да другога.
Паводле даных штаба на 9 ліпеня, 14 чалавек загінулі і яшчэ 5 зніклі без вестак пасля таго, як ліўні абрынуліся на 44 паветы правінцыі і закранулі 9 млн чалавек. Улады правінцыі Хубэй мабілізавалі 303 тыс. чалавек для патрулявання ракі. Яны прыведзены ў стан павышанай гатоўнасці ў сувязі з рызыкай паводак.
Правінцыйнае ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях эвакуіравала ў бяспечнае месца больш за 17 тыс. чалавек. -0-