Нерэалістычна чакаць далучэння Кітая да ядзерных перамоваў паміж ЗША і РФ
  2020-07-10 16:58:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нерэалістычна чакаць, што Кітай далучыцца да амерыканска-расійскіх перамоваў па скарачэнні ядзерных узбраенняў, улічваючы велізарны разрыў паміж ядзернымі арсеналамі Кітая і ЗША з пункту гледжання колькасці і тэхналагічнасці. Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамента па кантролі над узбраеннямі МЗС КНР Фу Цун на брыфінгу.

Адмова Кітая далучыцца да так званых трохбаковых перамоваў не азначае, што кітайскі бок ухіляецца ад міжнародных намаганняў па ядзерным раззбраенні, сказаў Фу Цун. Кітай з'яўляецца актыўным прыхільнікам ядзернага раззбраення ў ААН і на Канферэнцыі па раззбраенні ў Жэневе.

Кітай гатовы абмеркаваць усе пытанні, звязаныя са стратэгічнай стабільнасцю і зніжэннем ядзерных рызык у рамках "ядзернай пяцёркі", гэта значыць, паміж Кітаем, Расіяй, ЗША, Вялікабрытаніяй і Францыяй, падкрэсліў ён.

"Мы настойліва заклікаем ЗША актыўна адгукнуцца на заклік Расіі падоўжыць дзеянне дамовы і на гэтай падставе яшчэ больш скараціць свой велізарны ядзерны арсенал", -- сказаў Фу Цун, спасылаючыся на даныя вядомых міжнародных аналітычных цэнтраў, згодна з якімі колькасць ядзерных баегаловак у ЗША амаль у 20 разоў большая, чым у Кітаі. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040