Народны банк Кітая 5 лістапада запусціць у абарачэнне новую банкноту наміналам пяць юаняў у рамках выпуску пятай серыі кітайскай нацыянальнай валюты.
Новая 5-юаневая банкнота вызначаецца больш высокай ступенню абароненасці і лепшай якасцю друку.
Выпуск пятай серыі кітайскіх банкнот 2019 года ўключаў у сябе новыя банкноты наміламам 50, 20, 10 і адзін юань, а таксама манеты наміналам 1 юань, 0,5 і 0,1 юаня. Са з'яўленнем новай купюры пяць юаняў завершана абнаўленне грашовых знакаў пятай серыі кітайскага юаня, паведамілі ў НБК. -0-