У нядзелю ў кантынентальным Кітаі зафіксавана восем новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэння COVID-19. Такім чынам, іх агульная колькасць вырасла да 1979, паведаміў у панядзелак Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.
4 - было выяўлена ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія / Паўночны Кітай /, 2 - у правінцыі Гуандун / Паўднёвы Кітай /, а ў горадзе Шанхай і правінцыі Шаньдун / Усходні Кітай / - па адным.
Паводле паведамлення ведамства, з усіх тых людзей, хто захварэў COVID-19 і прыбыў з-за мяжы, 1893 выпісаліся са шпіталяў пасля выздараўлення, а 86 усё яшчэ знаходзіліся на лячэнні, прычым адзін у цяжкім стане.
Смяротных выпадкаў сярод пацыентаў у гэтай катэгорыі зарэгістравана не было. -0-