Старшыня КНР Сі Цзіньпін 12 ліпеня накіраваў прэзідэнту Кірыбаці Танэці Маамау віншавальную тэлеграму з нагоды 41-й гадавіны незалежнасці Кірыбаці.
Сі Цзіньпін адзначыў: «У дзень святкавання 41-й гадавіны незалежнасці Кірыбаці, дазвольце мне, ад імя ўрада Кітая, кітайскага народа і ад сябе асабіста выказаць вам, а ў вашай асобе ўраду і народу краіны цёплыя віншаванні і добрыя пажаданні. 27 верасня 2019 года Кітай і Кірыбаці аднавілі дыпламатычныя адносіны. Гэта адкрыла новую старонку ў двухбаковых сувязях. З тых часоў мы паглыбляем палітычны ўзаемадавер, актыўна развіваем узаемавыгаднае супрацоўніцтва, пашыраем гуманітарныя сувязі, што пайшло на карысць народам нашых дзвюх краін. Я надаю вялікую ўвагу развіццю адносін паміж Кітаем і Кірыбаці, і гатовы з вамі прыкладаць сумесныя намаганні для садзейнічання сувязям і супрацоўніцтву паміж нашымі краінамі ў розных галінах, прасоўваць двухбаковыя адносіны на больш высокі ўзровень. Жадаю росквіту вашай краіне, жадаю шчасця і дабрабыту вашаму народу"» -0-