Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў прыкласці максімальныя намаганні для пераадолення цяжкасцяў і ажыццяўлення прарыву ў рабоце па прадухіленні паводак, а таксама па выратаванні і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў дзеля забеспячэння бяспекі жыцця і маёмасці людзей. Кітайскі лідар зрабіў гэтую заяву ва ўпраўленні па папярэджанні паводак і правядзенні ратавальных работ.
Узровень вады ў Янцзы, Хуайхэ, а таксама ў азёрах Дунцінху, Паянху і Тайху перавысіў крытычную адзнаку. У рэгіёнах краіны, у тым ліку горад Чунцін і правінцыі Цзянсу, Аньхой, Хубэй, Хунань, Цзянсу і Чжэцзян, у апошні час назіраюцца моцныя паводкі, якія прывялі да чалавечых ахвяр і матэрыяльнага ўрону, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён сказаў, што краіна ўступіла ў вырашальны перыяд барацьбы з паводкамі, а таксама заклікаў кіруючых работнікаў на ўсіх узроўнях знаходзіцца на перадавой, каб кіраваць працай па барацьбе з паводкамі. «Улады павінны прымаць больш эфектыўныя меры па барацьбе з паводкамі, праводзіць актыўную працу ў галіне маніторынгу і ранняга папярэджання з нагоды стыхійнага бедства, праверкі бяспекі на дамбах і вадасховішчах, хутка рэагаваць на экстранныя сітуацыі і пытанні перасялення пацярпелых», - адзначыў ён.
Неабходна прыкласці сур'ёзныя намаганні па аказанні дапамогі гаротнікам грамадзянам, якія пацярпелі ад паводак, каб яны зноў не апынуліся ў галечы, падкрэсліў старшыня КНР. --0--