Фонд ААН у галіне народанасельніцтва высока ацаніў намаганні Кітая па барацьбе з эпідэміяй COVID-19 і далучэнні да глабальнага супрацоўніцтва
  2020-07-13 18:07:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік Фонду ААН у галіне народанасельніцтва/ ЮНФПА / у Кітаі 11 ліпеня высока ацаніў працу Кітая па барацьбе з эпідэміяй COVID-19, супрацоўніцтву з міжнароднай супольнасцю і абмену супрацьэпідэмічным вопытам.

"Кітай прыклаў вялікія намаганні для стрымлівання ўспышкі COVID-19 і ўважліва сочыць за яе паўторным з'яўленнем", - сказаў прадстаўнік ЮНФПА ў Кітаі Бабатундэ Ахансі на прэс-канферэнцыі ў Пекіне.

Па яго словах, ЮНФПА прадаставіў ураду Кітая дапамогу ў барацьбе з эпідэміяй у правінцыі Хубэй. Фонд таксама арганізаваў два онлайн-семінары па абмене вопытам Кітая па аказанні дапамогі ў галіне сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя, догляду за нованароджанымі і адпаведных паслуг у пацярпелых ад эпідэміі COVID-19 раёнах.

Ён заявіў, што семінары атрымалі станоўчыя водгукі сярод больш чым 400 прафесійных удзельнікаў з усяго свету.

11 ліпеня адзначаўся 31-ы Сусветны дзень народанасельніцтва, а глабальнай тэмай гэтага Дня на бягучы год з'яўляецца "спыніць COVID-19: як абараніць здароўе і правы жанчын і дзяўчынак у цяперашні час". -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040