Веданне 8-10 тысяч іерогліфаў кажа ўжо аб высокай іерагліфічнай падрыхтоўцы кітайца. Сучасныя кітайскія школы дамагаюцца засваення школьнікамі 4-5 тыс. іерогліфаў. Веданне 6-7 тысяч часта ўжывальных іерогліфаў цалкам дастаткова для чытання газет, часопісаў, папулярнай грамадска-палітычнай і мастацкай літаратуры.
Вывучэнне іерогліфаў прадстаўляе немалыя цяжкасці. І справа не толькі ў складанасці напісання. Вывучаючы напісанне іерогліфаў, трэба запамінаць таксама іх чытанне і значэнне, на якія само па сабе напісанне не дае прамога ўказання. У гэтым і заключаецца адрозненне кітайскай іерагліфічнай пісьменнасці ад фанетычнай. Складанасць іерогліфаў, цяжкасць іх засваення, нараўне з грамадска-палітычнымі прычынамі, стваралі вялікія перашкоды ў распаўсюджванні пісьменнасці і ўздыме культуры ў старым Кітаі.
Ва ўмовах значнага дыялектнага драбнення мовы, іерагліфіка з'яўляецца зручнай. Бо нягледзячы на рэзкія разыходжанні дыялектаў, іерогліфы, ужывальныя у розных кутках краіны, аднолькавыя.
У кітайскай мове кожны іерогліф вымаўляецца з асаблівым музычным націскам. Яго змяненне вядзе да змены сэнсу, што перадаецца дадзеным іерогліфам.
Кітайская іерагліфічныя пісьменнасць непарыўна зьвязаная з усёй гісторыяй культуры кітайскага народу і, несумненна, уяўляе сабой вялікую культурна-гістарычную каштоўнасць.