Мангольская барацьба - гэта адно з важных спаборніцтваў Надома. Згодна з мангольскай традыцыяй, змагары не абмежаваныя выбарам месца спаборніцтваў і вагой. Яно праводзіцца па сістэме з паступовым выбываннем прайграўшых удзельнікаў. Зыход спаборніцтва вызначаецца фінальнай сутычкай. Да яго пачатку абраны чалавек шаноўнага ўзросту размяшчае змагароў ў вызначаным парадку і складае пары. Тройчы праспяваўшы мангольскую працяглую «Песню пра змагароў» тыя, хто спаборнічау, узмахваючы рукамі і выконваючы танец арла, выходзяць на арэну і вітаюць прэзідыум. Яны ходзяць вакол арэны па гадзіннікавай стрэлцы. Суддзя дае сігнал, абодва змагары паціскаюць адзін аднаму рукі і пачынаюць змаганне. Супернік, крануўшы зямлю любой часткай цела вышэй каленаў, лічыцца прайграўшым. Кожны з удзельнікаў атрымлівае ўзнагароду.