Ціндаа вітае сяброў
  2015-04-28 18:52:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падарожжа двухсот беларускіх школьнікаў і іх педагогаў – гэта, безумоўна, знак увагі Кітая да Беларусі. Гэта сведчыць пра тое, што дзве краіны знаходзяцца на вельмі высокім узроўні развіцця, адзначыў прадстаўнік адміністрацыі горада Ціндаа.

- Вельмі прыемна прыняць гэтую дэлегацыю, таму што гэта вельмі важная падзея не толькі для нашага горада, але і для нашых краін. На жаль, Ціндаа не мае трывалых стасункаў з Беларуссю, але мы аказваем вельмі вялікую ўвагу гэтай дэлегацыі, каб усе дзеці маглі адчуваць сябе як дома. Таму мы арганізавалі шмат цікавых пунктаў праграмы. Гэта наша мора, наш пляж, наш акіянарыум – самыя адметныя мясціны нашага горада. Мы ўбачылі, як смяюцца і ўсміхаюцца дзеці, гэта вельмі добры знак дружбы паміж нашымі народамі. Мы заўсёды гатовы прыняць усіх сяброў і дзяцей з усіх краін. Дзеці – наша будучыня. І калі беларускія дзеці палюбяць наш горад і нашу краіну, яны абавязкова вернуцца сюды!

Сёння сюды прыехалі ўсяго толькі дзеці - заўтра гэтыя дзеці вырастуць! Хочацца верыць, што яны назаўсёды захаваюць ў сваіх сэрцах самыя лепшыя ўспаміны пра Кітаі! - Р -


1 2 3 4 5 6
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040