Лі Жунхаа: спявак, які не пажадаў заставацца ў цяні
  2015-04-29 15:02:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Сёння некалькі слоў будзе прысвечана маладому спеваку і кампазітару Лі Жунхаа (李荣浩). Папулярным ён стаў не так даўно – свой першы альбом выпусціў толькі ў 2013 годзе. Называўся ён 模特 ("Мадэль"). І зараз я прапаную вам песню пад той жа назвай.


 

Дэбютны альбом Лі Жунхаа разышоўся ў Кітаі велізарным тыражом і атрымаў усе магчымыя прэміі. Гэты поспех дапамог маладому спеваку ператварыцца з малавядомага паэта і кампазітара ў суперзорку кітайскай пап-сцэны. Раней ён пісаў песні для іншых выканаўцаў, а сам заставаўся ў цяні. Зараз паслухайце кампазіцыю有一个姑娘 ("Ёсць адна дзяўчына"), напісаную пару гадоў таму для іншага выканаўцы. Сёння гэта песня – у рэпертуары Лі Жунхаа.

 

 

Лі Жунхаа эксплуатуе вобраз недаступнага халоднага прыгажуна. (А ўсё недаступнае, як мы ведаем, яшчэ больш прыцягвае.) Магчыма, ён проста не хоча браць пад увагу іншыя справы, а вырашыў прысвяціць сябе творчасці. Прыкладна прагэта ён і спявае ў песні 李白 ("Лі Бай"). Дарэчы, Лі Бай – адметны кітайскі паэт часоў дынастыі Тан, несмяротны геній паэзіі – быў вядомы тым, што кожны дзень піў шмат віна і пісаў шмат вершаў, нягледзячы на плёткі прыдворных. Па ўсім відаць, што Лі Жунхаа таксама хвалюе толькі музыка, а не тое, што гавораць за яго плячамі.

 

Шматгадовы кампазітарскі вопыт навучыў Лі Жунхаа разумець масавага слухача і задавальняць яго патрэбы. Таму не дзіўна, што другі альбом Лі Жунхаа таксама стаў вельмі папулярным. Паслухайце дзве песні з гэтага альбома: 演员和歌手 («Акцёр і спявак») і 两个人 («Двое»). - Р -



каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040