Фуцзянская тэхніка кнігадрукавання шляхам ручнога набору перадаецца з пакалення ў пакаленне ўжо больш за 700 гадоў
  2015-08-19 15:05:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У павеце Нінхуа правінцыі Фуцзянь ужо 700 гадоў з пакалення ў пакаленне перадаецца тэхніка набору тэксту з дапамогай рухомых літар. Гэта тэхніка кнігадрукавання з'яўляецца адным з Чатырох вялікіх вынаходніцтваў Кітая. У 2010 годзе яна была ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ААН. Зараз вядома, што тэхніка кнігадрукавання шляхам ручнога набору існуе толькі ў вёсцы Дун'юань (паўднёвы ўсход правінцыі Чжэцзян) і ў павеце Нінхуа правінцыі Фуцзянь.

У павеце Нінхуа існуе амаль 400 тыс. дошчачак з тэкстам, набраным з дапамогай рухомых літар. Гэтыя дошчачкі зроблены з драўніны грушавага дрэва і драўніны лотаса. А тэхніка набору выкарыстоўваецца пераважна для друку генеалагічных дрэў і кананічных кніг. 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040