Школа Цяаян знаходзіцца ў павеце Жунцзян прав. Гуйчжоу. У ёй навучаецца ўсяго 17 хлопчыкаў і дзяўчынак, для якіх выкладае 50-гадовая настаўніца па нацыянальнасці яа – Пань Юаньян. Яна працуе ў школе з 1981 года.
У апошнія гады многія настаўнікі пераехалі ў гарады, а Пань Юаньян па-ранейшаму выкладае ў роднай школе.
Пань Юаньян з мужам пераехалі сюды, каб быць бліжэй да школы і дзяцей.
Пань Юаньян не толькі настаўніца, яна выхоўвае гэтых дзяцей, бацькі якіх паехалі зарабляць грошы ў іншыя гарады.
Кожны дзень Пань Юаньян гатуе для дзятвы смачны абед.
Пань Юаньян ніколі не скардзіцца на нягоды працы і жыцця.
Дзятва з апетытам есць смачны абед, прыгатаваны Пань Юаньян.
Пань Юаньян ганарыцца поспехамі сваіх вучняў.
Пань Юаньян правярае хатняе заданне.
Часам стомленасць звальвае Пань Юаньян з ног.
Пань Юаньян сама вырошчвае свежую гародніну, якая ідзе на абед дзецям.
Нягледзячы на цяжкія ўмовы, Пань Юаньян працягвае сваю місію.
Запаветная мара Пань Юаньян - дапамагчы дзецям пераадолець беднасць і зрабіць з іх сапраўдных людзей.