Адыходзячая палітыка «Адна сям'я – адно дзіця»
  2015-11-20 16:23:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У канцы кастрычніка ў Пекіне прайшоў 5-ы пленум ЦК КПК 18-га склікання, па выніках якога было прынята рашэнне дазволіць шлюбных парам у Кітаі заводзіць другое дзіця. Такая мера звязана з праблемай старэння насельніцтва. Пры гэтым цалкам адыходзіць ад палітыкі планавага дзетанараджэння ў Кітаі пакуль не збіраюцца, і на сапраўдны момант не дазваляецца мець больш за двое дзяцей. Палітыка абмежавання нараджальнасці дзейнічала ў Кітаі 37 гадоў.

 Фота: Дзеці стаяць перад планам кантролю нараджальнасці (2003 г.)

У 50-я гады гады мінулага стагоддзя быў вылучаны лозунг «Чым больш працоўных рук, тым больш працоўных сіл». З мэтай паскарэння сацыялістычнага будаўніцтва ўрад заклікаў грамадзян мець больш дзяцей.

 Фота: Лян Сібаа (першы злева), начальнік вытворчай брыгады павета Чанчжы правінцыі Шаньсі з сям'ёй едзе на сход калгасу (1954 г.)

Аднак, пачынаючы з 1954 года Кітай пачынае рэгуляваць нараджальнасць. У 1957 годзе Маа Цзэдун падкрэсліваў важнасць збалансаванага росту насельніцтва. З 1971 года была ўведзена палітыка кантролю над нараджальнасцю.

Фота: 19 чэрвень 1963 года падчас інспекцыі ў паўночна-ўсходнім Кітаі прэм'ер Дзяржсавета КНР Чжоу Эньлай ухваляе рашэнне Сунь Яньвэнь пасля нараджэння другога дзіцяці пайсці на стэрылізацыю

У 1979 годзе афіцыйна запушчана праграма «Адна сям'я – адно дзіця».

 Фота: Агітацыйна-прапагандысцкі атрад выступае з нумарамі з мэтай папулярызацыі палітыкі рэгулявання нараджальнасці (студзень 1985 года, пасёлак Дунпу, павет Шаасін правінцыі Чжэцзян)

Фота: 40 ткачых, якія нарадзілі па аднаму дзіцяці, выступаюць з прапагандай (студзень 1983 года, горад Цзыбо правінцыі Шаньдун)

 Фота: У дзень 4-га перапісу насельніцтва ў Палацы працоўных выстаўлены чалавечыя эмбрыёны (1990 г.)

У пачатку 80-х гадоў з'явіліся «партызанскія атрады перараджэння» ў горных раёнах краіны. Ім ставілася ў задачу нараджаць хлопчыкаў.

Фота: Вёска «перанароджаных сем'яў» у раёне Хуайбэй (на поўнач ад ракі Хуайхэ) правінцыі Аньхой (1989 г.)

У снежні 1982 года ў Канстытуцыю КНР было ўпісана палажэнне аб суадносінах росту насельніцтва з сацыяльна-эканамічным развіццём дзяржавы.

Фота: Жанчына з дзецьмі на фоне агітацыйных лозунгаў (1996 г.)

Атрымалі распаўсюджанне прымусовая перавязка матачных труб і аборты.

 Фота: Нінся-хуэйскі аўтаномны раён. У сельскай бальніцы медыкі рыхтуюцца да аперацыі па стэрылізацыі

(1992 г.)

Да канца 2007 года ў краіне налічвалася 150 тыс. кансультантаў, якія спецыялізаваліся ў пытаннях планавання сям'і. Трэцяя частка іх не мела медыцынскай адукацыі.

Фота: Урачы-гінеколагі, павет Хуацін правінцыі Ганьсу

Палітыка "Адна сям'я – адно дзіця" адначасова выклікае нямала сацыяльных праблем. 16-гадовая дзяўчына загінула падчас землетрасення ў правінцыі Сычуань. Яе маці занепакоена тым, што з-за ўзросту не можа нарадзіць другое дзіця і асуджана на самотную старасць.

Фота: Фан Юаньфэн чакае другое дзіця (2009 г.)

З 2000 года кітайскі ўрад зрабіў палітыку кантролю над нараджальнасцю больш гібкай. У асаблівых абставінах сем'і могуць завесці другое дзіця, калі, напрыклад, першае дзіця мае праблемы са здароўем.

 Фота: Праграма сэксуальнай асветы насельніцтва

З 2004 года мясцовыя ўлады пачалі ўзнагароджваць сельскія сем'і, якія выконвалі прынцып "Адна сям'я – адно дзіця".

Фота: 28 снежня 2005 года ў пасёлку Цзян'янь правінцыі Цзянсу шэсць сем'яў атрымалі па 600 юаняў за "стэрылізацыю жанчын дзетароднага ўзросту"

Пачынаючы з 2002 года «пазапланавыя» дзеці не рэгіструюцца і пазбаўляюцца сацыяльнага забеспячэння. У 2014 годзе рэжысёр Чжан Імоў, якія мае траіх дзяцей, заплаціў дзяржаве "сацыяльныя аліменты" – 7 млн. 480 тыс. юаняў.

Фота: Чжан Імоў з жонкай Чэнь Цін.

З гэтага часу дзеці з бедных сем'яў застаюцца неабароненымі. Яны не могуць нармальна карыстацца паслугамі аховы здароўя і атрымліваць адукацыю. 23 ліпеня 2013 года ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Хэ Шыньго, не маючы магчымасці выплаціць так званыя "сацыяльныя аліменты", на ўваходзе ва Упраўленне па планаванні нараджальнасці забіў двух і параніў трох чалавек.

3 сакавіка 2014 года, у першы дзень новага навучальнага семестра, 37-гадовы селянін Ван Гуанжун пакончыў з сабой канцылярскім нажом. У яго было чацвёра дзяцей. За нараджэнне чацвёртага дзіцяці Ван Гуанжун быў абавязаны заплаціць 22 тыс. 500 юаняў.

Паводле статыстыкі, у перыяд з 1975 па 2010 год звыш 10 млн. сем'яў страцілі адзінага сына ці дачку ва ўзросце да 25 гадоў. Гэта азначае, што 10 млн. шлюбных пар засталося без нашчадкаў.

Фота: 15 мая 2014 года, горад Вэйфан правінцыі Шаньдун: маці, якая страціла сына

Шчаслівых людзей, падобных Шэн Хайлінь, няшмат. Пасля страты дачкі 60-гадовая Шэн вырашыла пайсці на рызыку: нараджаць праз штучнае апладненне. У 2009 годзе яна нарадзіла блізнят. Яна стала самай старэйшай парадзіхай у Кітаі.

 Фота: 2 верасня 2010 года "маладая" мама фатаграфуецца з дочкамі. Ім толькі што споўнілася 100 дзён.

Палітыка планавання нараджальнасці мела станоўчы эфект на рост колькасці насельніцтва. У 1970 годзе прырост насельніцтва склаў 5,8%, у 1984 годзе знізіўся да 1,18%. У апошнія гады ў Кітаі насельніцтва старэе, што стварае дадатковую нагрузку на соцыум.

 Фота: 1984 год, бацькі і бабулі даглядаюць адзінае дзіця. Сёння, хутчэй за ўсё, адзінае дзіця даглядае сваю вялікую сям'ю

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040