Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Кітай – гэта краіна, якая вырабляе абсалютна ўсё, нават велізарную колькасць серыялаў. Паводле статыстыкі, штогод на кітайскія тэлеэкраны выходзіць каля 30 тысяч новых эпізодаў тэлесерыялаў розных жанраў. Сярод гэтай колькасці абавязкова знаходзіцца нешта вартае ўсеагульнай увагі. Запамінальная навінка апошніх месяцаў – нашумелая дарама «Легенда пра Мі Юэ», якая кожны вечар літаральна прыкоўвала тэлегледачоў да блакітных экранаў. У галоўнай ролі – непаўторная Сунь Лі.
Дарама распавядае аб прабабулі імператара Цін Шыхуана – Мі Юэ, першай вантайхоу (маці імператара) у гісторыі Кітая. Дзеянне разгортваецца ў сярэдзіне 4 стагоддзя да нашай эры, у часы Ваюючых царстваў (перыяд кітайскай гісторыі ад V стагоддзя да н.э. да аб'яднання Кітая імператарам Цінь Шыхуанам у 221 годзе да н.э.). У старажытным царстве Чу жыла маладая дзяўчына Мі Бацзі (Мі Юэ), якую адправілі ў царства Цінь у якасці служанкі сваёй старэйшай сястры Мі Шу і адначасова наложніцы імператара Ін Сы. Гэты выбар даўся дзяўчыне нялёгка, бо ёй давялося развітацца са сваім жаніхом Хуан Се, сынам шляхетнага военачальніка. Праз некалькі гадоў пасля прыбыцця ў палац Мі Юэ нарадзіла імператару сына, аднак пасля смерці валадара яе разам з дзіцём адправілі ў ссылку. Мі Юэ, заручыўшыся падтрымкай генерала І Цюя, вяртаецца ў Цінь, душыць усе мецяжы і ўзводзіць свайго сына на пасад.
На жаль, сёння дараму «Легенда пра Мі Юэ» можна знайсці толькі на кітайскай мове. І пакуль не вядома, ці будзе яна перакладзена на іншыя. Чакаючы переклад, прапаную вам атрымаць асалоду ад саўндтрэкаў да гэтага тэлесерыяла, якія таксама заслугоўваюць увагі!