Трыумфам аргентынскай карціны «Паўліна» скончыўся 6-ы Пекінскі міжнародны кінафестываль
  2016-05-09 14:55:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Завяршыўся 6-ы Пекінскі Міжнародны кінафестываль. За яго галоўны прыз — прэмію «Храм неба» («Цяньтань») — змагаліся 15 фільмаў з 12 краін. Ад Расіі ў праграме ўдзельнічаў фільм рэжысера Сяргея Макрыцкага «Я — Настаўнік».

Аляксандр Каўтунец, адначасова і прадзюсар і выканаўца галоўнай ролі, расказаў, што гэта работа распавядае пра настаўніка, які выкладае ў сельскай школе на акупіраванай немцамі тэрыторыі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ён працягваў вучыць дзяцей, выконваючы свой прафесійны абавязак. Але дзякуючы абставінам, усё ў яго жыцці рэзка памянялася, і з маленькага чалавека ён ператварыўся ў героя, прайшоўшы доўгі шлях у барацьбе з сабой, сваімі страхамі, пераадольваючы свой характар.

Карціна зноў даследуе чалавека на вайне, як і папярэдняя работа рэжысёра фільма «Бітва за Севастопаль». Толькі на гэты раз Сяргей Макрыцкі раскрывае зусім іншы характар. У параўнанні з Людмілай Паўлючэнкай – жанчынай-снайперам, сапраўднай гераіняй, настаўнік – асоба маленькая, непрыкметная. Ён і паводзіць сябе так. Аднак вядома, што вайна ўваходзіць у кожны дом, не пазбег гэтай долі і настаўнік, якому давялося перажыць уласнае ўзыходжанне, перамагчы свае страхі і стаць сапраўдным героем у канцы стужкі.

У намінацыі «Лепшы фільм» перамагла аргенцінская карціна «Паўліна» («Paulina») рэжысера Сант'яга Мітры, якая таксама была адзначана узнагародай за лепшы сцэнар.

Старшыня журы Брэт Ратнер, які ўручаў узнагароду выказаў сваю падзяку і захапленне Пекінскім міжнародным кінафестывалем, а таксама падзякаваў калегаў па таленавітым і цікавым журы. У інтэрв'ю амерыканскі рэжысёр і прадзюсар выказаўся адносна фільма-пераможцы.

-- Гэта рашэнне было прынятым ўсім журы. Не зусім справядлівае пытанне толькі да мяне аднаго, таму што, магчыма, я не быў тым, хто лічыць фільм «Паўліна» лепшым на фестывалі.

Чаму нашы суддзі адзначылі гэты фільм як лепшы? Таму што яны былі кранутыя сюжэтам і тэмай карціны. Яны палічылі, што гэта – цудоўна расказаная гісторыя, увасобленая ў выдатнай акцёрскай ігры і знятая добрым рэжысёрам. Менавіта гэтая камбінацыя і пераканала журы прыняць такое рашэнне. Але былі ў конкурсе і іншыя цудоўныя працы.

Я ўдзячны сваім калегам, таму што яны склалі проста цудоўнае журы. Каштоўныя прафесіяналы ад кіно, рэжысёры, яны – інтэлектуалы, і стараліся справядліва ацэньваць конкурс. Мне вельмі спадабаўся гэты вопыт – працаваць разам з імі.

Лепшым рэжысёрам была прызнана Крысціна Розендаль, якая зняла кінастужку «Ідэаліст» («The Idealist»).

У намінацыі «Лепшы акцёр» перамог Луіс Хофман з работай у фільме «Пад пяском» («Land Of Mine»), узнагарода ў намінацыі «Лепшая актрыса» дасталася Далорэс Фонці за ролю ў фільме «Паўліна».

Узнагароды выйшлі атрымліваць прадстаўнікі пасольства Аргентыны на чале з кіраўніком дыпламатычнай місіі, які высока ацаніў цырымонію і падзякаваў за такую прэстыжную ўзнагароду, што праслаўляе культуру яго краіны. А таксама пасол Аргентыны ў Кітаі успомніў і аб першым фільме «Паўліна», знятым у 60-я гады мінулага стагоддзя.

Праца грузінскага рэжысёра Левана Тутберыдзэ «Мойра» таксама была ацэненая. Магчыма, крыху з нечаканага боку, але адлюстравала стаўленне журы да стужкі. Актрыса Кетэван Чакая атрымала ўзнагароду за ролю другога плана і падзяліла яе разам з кітайскім акцёрам Цзінь Шыцзе, адзначанага за ролю ў карціне «Майстар».

Пекінскі міжнародны кінафестываль праходзіць штогод з 2011 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040