Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Парк Чааян лічыцца самым вялікім па плошчы гарадскім паркам Пекіна. Ён знаходзіцца ў раёне чацвёртага транспартнага кола сталіцы. Гэта маляўнічае месца китайскай сталіцы – самае любімае ў кітайцаў і шматлікіх гасцей Пекіна. Тут у халадку дрэў і ў таямнічай цішыні можна цудоўна адпачыць ад мітусні шумнага мегаполіса.
Парк Чааян закладзены ў 1984 годзе. Падчас Алімпійскіх гульняў-2008 тут праходзілі спаборніцтвы па валейболе. А яшчэ месяцам раней у парку прайшло адкрыццё помніка вялікаму Кабзару Украіны – Тарасу Шаўчэнку. Гэта самы першы помнік украінскаму паэту не толькі ў Кітаі, але і ва ўсім Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Аўтар бюста – вядомы кітайскі скульптар Юань Сікунь.
Агульная плошча парку Чааян дасягае амаль 300 гектараў. Прыкладна чвэрць яго тэрыторыі займаюць вадаёмы. Цудоўныя сады ўмоўна дзеляць парк на асобныя зоны. Тут працуюць атракцыёны, адкрыты пракат ровараў і лодак. У гэтым пекінскім парку праходзяць масавыя спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы; тут цудоўным чынам спалучаецца прыродная прыгажосць азёр і апошнія тэндэнцыі мегаполіса, таму парк Чааян – гэта яшчэ і месца паломніцтва гарадскіх моднікаў. А ў цэлым парк арыентаваны, вядома, на моладзь.
Паглядзіце, як выглядае Чааян ранняй вясной, калі абуджаецца прырода. - Р -
Ранняя вясна у парку Чааян |