"Рыбацкае вяселле на вадзе дзевяці прозвішчаў" у пасёлку Саньду
  2018-01-02 15:01:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пасёлку Саньду горада Цзяньдэ правінцыі Чжэцзян /Усходні Кітай/, размешчаным у месцы зліцця трох рэк -- Ланьцзян, Сіньаньцзян і Фучуньцзян, адбылося чарговае "рыбацкае вяселле на вадзе дзевяці прозвішчаў". З 2013 года Сунь Хаацян і Чэнь Хуэйфэнь ужо 100 разоў згулялі маладых у фальклорных паданнях пад такой назвай. 101-е вяселле на вадзе стала сапраўдным, іх уласным вяселлем. Блізкія і сябры з усёй краіны і з-за мяжы сабраліся, каб павіншаваць маладых. З канца эпохі дынастыі Юань /1271-1368/ -- пачатку эпохі дынастыі Мін /1368-1644/ пасёлак Саньду засялялі рыбакі, якія, як правіла, насілі адно з 9 прозвішчаў: Чэнь, Цянь, Лін, Лі, Юань, Сунь, Е, Сюй, Хэ. З пакалення ў пакаленне амаль усё сваё жыццё яны праводзілі на вадзе, вельмі рэдка сыходзячы на бераг. У іх склаліся ўнікальныя традыцыі і звычаі, уключаючы вясельную цырымонію, якая адбывалася прама на лодках. Так і з'явілася "рыбацкае вяселле на вадзе дзевяці прозвішчаў".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040