У Пекіне праходзіць выстава 587 эстампаў твораў жывапісу дынастыі Хань
  2018-03-16 16:26:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведаміў сайт «Хуаньцюван», 12 сакавіка ў пекінскім мастацкім музеі «Шаньшуй» адкрылася выстава жывапісу перыяду дынастыі Хань (206 г. да н. э. - 220 г. н. э.), арганізаваная Кітайскім навуковым таварыствам па вывучэнні жывапісу часоў дынастыі Хань. Выстава, на якой прадстаўлены копіі 587 ханьскіх малюнкаў, займае плошчу ў амаль 10 тыс. квадратных метраў і з'яўляецца самай маштабнай пасля ўтварэння КНР выставай, спецыяльна прысвечанай жывапісу дынастыі Хань.

Сюжэтамі паказаных копій карцін перыяду Хань паслужылі міфы, легенды, гісторыі, вытворчая дзейнасць, звычаі, такія як збор ураджаю, паляванне, опера і г. д. Акрамя таго, на выставе прадстаўлены і фатаграфіі, дакументы, відэаролікі і іншыя матэрыялы, якія дапамагаюць усебакова асвятліць прыгажосць ханьскага жывапісу.

Жывапіс перыяду дынастыі Хань уключае ў сябе барэльеф на камені, барэльеф на цэгле, насценны роспіс, карціну на шоўку, роспіс лакам і г.д. У прыватнасці, барэльефы на камянях і цаглінах з'яўляюцца самымі шматлікімі сярод пералічаных і разам складаюць асноўную частку ханьскага жывапісу.

Стала вядома, што выстава ў Пекіне працягнецца да 10 красавіка, а пасля адкрыецца ў іншых гарадах, такіх як Чжэнчжоу, Гуйян і іншых.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040