У нядзелю ў комплексе маўзалея Чынгісхана на тэрыторыі горада Эрдоса аўтаномнага раёна Унутраная Манголія пачаўся вясновы абрад ахвярапрынашэння, які па-мангольску называецца Цагаан Сурэг.
Патокі турыстаў і манголаў у яркіх традыцыйных строях з хадакамі, баранінай і малочнымі прадуктамі ў руках, набліжаліся да маўзалея з самае раніцы. У дзевяць гадзін, калі афіцыйна пачаўся абрад, людзі пад акампанемент панегірыка ўвайшлі ў залу і паднеслі свае дары.
Вясновы абрад Цагаан Сурэг, які прыпадае штогод на перыяд з 17-га сакавіка па 24-га красавіка па месяцовым календары, мае 800-гадовую гісторыю. У 2006 годзе ён быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны дзяржаўнага значэння.