Гаворачы пра «заходнюю» музыку, у першую чаргу, як ні дзіўна, варта адзначыць японскую і паўднёвакарэйскую пап-культуру, бо менавіта песні Японіі і Рэспублікі Карэя ўсё часцей гучаць у Кітаі, а кітайская моладзь з вялікім задавальненнем купляе дарагія і нават вельмі дарагія білеты на канцэрты рок- і пап-зорак сваіх суседзяў з Усходу.
Для ўяўлення поўнай карціны таго, што адбываецца, я прапаную вам некалькі імёнаў і некалькі песень – слухайце, пра што спяваюць нашы суседзі!
Рэспубліка Карэя, Хван Чы Ёль
Хван Чы Ёль – надзвычай папулярны ў Кітаі паўднёвакарэйскі выканавец. Кітай даведаўся пра гэтага хлопца, дзякуючы чацвёртаму сезону музычнага шоу «Я – спявак!», якое з'яўляецца адаптацыяй паўднёвакарэйскага реаліцішоу "I Am a Singer", у якой спаборнічаюць выключна прафесійныя спевакі. Хван Чы Ёль, адзіны карэец сярод 14 выканаўцаў, заняў 2-е месца. Прапаную вам маю любімую песню гэтага артыста: «Споведзь». «Споведзь» у тэлешоу не прагучала – дарма, дарэчы!
Confession
Японія, Кёсукэ Атары
Пра гэтага музыканта я ўжо распавядаў вам асобна. Вось спасылка на мой артыкул: https://belarusian.cri.cn/409/2016/02/02/2s31161.htm
Пабывайце там яшчэ раз, не палянуйцеся! І, дарэчы, паслухайце новую песню таленавітага японца.
空が空
Тайланд, «G-TWENTY»
Гурт "G-Twenty" – вельмі паспяховы праект гуказапісваючай кампаніі MONO MUSIC. Франтвумэн "G-Twenty" – Пашанван Вадрукшыт, сцэнічнае імя Ціша. Ціша спявае, спрабуе ствараць сваю лінейку адзення, здымаецца для модных часопісаў.
Песня, якую я даю вам паслухаць, называецца "Нявыказаныя словы". Яна ўпершыню прагучала ў трэшавым фільме пра зомбі гады тры таму. Кіно тое хутка забылася, а песню слухаюць і зараз.
Unspoken-Word
В'етнам, Вінь Хоа Хо
Вінь Хоа Хо – таленавіты 30-гадовы в'етнамскі акцёр. Сваю кар'еру ў кіно Вінь Хоа Хо пачаў ва ўзросце 23 гадоў, зняўшыся ў меладраме "Страчаны рай". Спевы – таксама важная частка жыцця прыгажуна з Ханоя.
Con Nhung Dem Buon
Лаос, Кетсана
Музыка Лаоса ў свой час адчула на сабе вельмі моцны індыйскі і кітайскі ўплывы. Нягледзячы на гэта, яна ўсё ж змагла захаваць чысціню і самабытнасць народнай традыцыі. Сярод музычных інструментаў найбольш распаўсюджаны бамбукавы кхен, які не сустракаецца ў іншых краінах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, папулярныя таксама флейты. Гэтыя інструменты гучаць у вялікай колькасць балад пра закаханых, якія вельмі падабаюцца сучасным лаосцам.
Кетсана спявае "Мантру пра ўнутраны свет".
The-Prayer-Chanting-Inner-Peace
Казахстан, Дзімаш
Сапраўдную папулярнасць казахстанскі спявак атрымаў, заваяваўшы Гран-пры XXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Славянскі базар-2015» у Віцебску. 22 студзеня 2017 года Дзімаш Кудайбергенаў выступіў у кітайскай праграме «Я – спявак!» і захапіў кітайскую публіку сваім шырокім дыяпазонам, унікальным стылем і выйграў першы раўнд, выканаўшы песню «S.O.S. d'un terrien en détresse». Па выніках конкурсу Дзімаш заваяваў 2-е места, і за вельмі кароткі час усе яго песні сталі хітамі на прасторах Weibo. Дарэчы, у сакавіку мінулага года казах выйграў прэмію "Top Chinese Music Award" – кітайскі аналаг«Грэмі» - – як самы папулярны спявак у Азіі».
S.O.S D'un Terrien en detresse
Рэспубліка Карэя, Чон Чжы Хун
У сучаснай карэйскай папулярнай музыцы пераважаюць групы з прыгожых артыстаў, якія таксама выдатна танцуюць. На сапраўдны момант карэйская музыка і зоркі сцэны настолькі папулярныя, што азіятамі было прыдумана адмысловае слова "хале", якое азначае карэйскую хвалю і адлюстроўвае ўплыў сучаснай карэйскай папулярнай музычнай культуры на ўвесь астатні свет. Пап-культура Паўднёвай Карэі з'яўляецца сёння адным з рухаючых фактараў моладзевай культуры ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне з асаблівым акцэнтам на Кітай, Ганконг, Японію, Тайвань і значную частку Паўднёва-Усходняй Азіі.
Самы папулярны паўднёвакарэйскі выканаўца – Чон Чжы Хун, больш вядомы як Рэйн на Захадзе, Пі ў Карэі і Японіі. Рэйн не проста спявак, а яшчэ і аўтар сваіх хітоў, танцор, акцёр, мадэль, прадзюсар. Ён і завершыць сёння наш кароткі плэй-ліст.
Шукаючы самую яскравую і запамінальную кампазіцыю Чон Чжы Хуна, я доўга не мог спыніцца на чымсьці адным, таму прапаную вам ажно чатыры яго кампазіцыі.
Hip Song
Love Story
Slowly
30 Sexy