Хоу Сянь – незвычайны, яскравы спявак на прасторы кітайскай музычнай культуры. Яго так званая незвычайнасць заключаецца ў тым, што як раз у тыя часы, калі краіну зносіла неўтаймаваная хваля карэйскай, японскай і ўласна кітайскай пап- і рок-музыкі, Хоу Сянь пайшоў насуперак музычнаму густу адной шостай часткі насельніцтва планеты і паказаў краіне ўласны кампазітарскі і выканальніцкі стылі.
Хоу Сянь нарадзіўся ў горадзе Лючжоу Гуансі-Чжуанскага раёна на поўдні Кітая. У 2005 годзе яго афіцыйны дэбютны альбом "Антыкварыят" на працягу двух месяцаў быў прададзены накладам больш за 100 тысяч паасобнікаў і надоўга замацаваўся ў лідарах білборда "Музыка Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна".
Кожны год Хоу Сянь выдае новы альбом, і зноў жа кожны год сінглы з тых альбомаў трапляюць на верхнія радкі такіх гігантаў кітайскай музычнай інтэрнэт-індустрыі, як QQ Music i Baidu Music, а кампазіцыі "Белы", "Дзесяць з васьмі", "Усходняе каханне", "Не пішыце любоўныя лісты" і "Мост" трывала ўвайшлі ў залаты фонд кітайскай пап-культуры.