У Кітаі выгадаваная ў няволі панда ўпершыню нарадзіла блізнятаў ад дзікага самца
  2018-08-01 16:25:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Разнаполыя панды-блізняты, маці якіх была вырашчана ў няволі, а бацька жыў у дзікай прыродзе, на мінулым тыдні з'явіліся на свет у правінцыі Сычуань. Пра гэта паведаміў на днях цэнтр па ахове і даследаванню вялікіх панд. Нованароджаны самец важыў 215 грам, а яго малодшая сястра – 84 грамы.

Нованароджаныя медзведзяняты з'яўляюцца першымі дзіцянятамі, якія нарадзіліся ў панды, вырашчанай у няволі, ад дзікай панды. Гэта азначае новы прагрэс, дасягнуты Кітаем у імкненні павялічыць генетычную разнастайнасць панд, якія ўтрымліваюцца ў няволі.

Па словах намесніка дырэктара цэнтра па ахове і даследаванні вялікіх панд Чжан Хэміня, сярод панд, якія жывуць у няволі, часта сустракаецца кровазмяшэння, што прыводзіць да зніжэння выжывальнасці дзіцянятаў. - Р -

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040