Жаночая майстэрня дунскіх тканін у павеце Жунцзян
  2018-08-10 09:43:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

38-гадовая прадстаўніца народнасці дун Ян Лін жыве ў Саньбаа-дунскай вёсцы павета Жунцзян Цяньдуннань-Мяа-дунскай аўтаномнай акругі правінцыі Гуйчжоу. Скончыўшы школу і адправіўшыся на заробкі ў Гуян, яна ўбачыла, наколькі папулярныя ў прыезджых дунскія тканіны ручной вытворчасці, і таму вырашыла вярнуцца ў родную вёску, каб заснаваць уласную справу. У 2015 годзе Ян Лін адкрыла жаночую ткацкую майстэрню. Яна мадэрнізавала стары ткацкі станок. У тканіны, якія яна пачала вырабляць, майстрыха прыўнесла модныя матывы, пачала выпускаць розную вопратку і прадметы хатняга побыту. Прадукцыя яе майстэрні карыстаецца попытам не толькі ў Кітаі, але і ў Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі.

Гэта прадпрыемства забяспечыла працай 1300 жыхарак з навакольных вёсак. Клапоцячыся аб захаванні традыцыйнага народнага промыслу, Ян Лін адначасова дапамагае мясцовым сем'ям пазбаўляцца ад беднасці і жыць у дастатку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040