Віжан Вэй: уласнае бачанне кітайскай музыкі
  2018-09-12 16:42:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  


Вэй Чэнь (魏晨, сцэнічнае імя Віжан Вэй) нарадзіўся 22 лютага 1986 года. Вырас у горадзе Ланьчжоу правінцыі Ганьсу. У сярэдняй школе ён пачаў браць урокі вакалу і гульні на фартэпіяна, а затым працягнуў сваю адукацыю ў Сычуаньскай кансерваторыі. Ён добра іграе на фартэпіяна, гітары і некалькіх кітайскіх народных інструментах.

У 2007 годзе Вэй Чэнь прыняў удзел у вядомым нацыянальным тэлевізійным песенным конкурсе «Super Boy», дзе заняў трэцяе месца. 21 ліпеня 2010 года выйшаў першы альбом маладога музыканта «Несувымерны», а першы сінгл таго альбома меў вялікі камерцыйны поспех, дасягнуўшы першых радкоў у шматлікіх кітайскіх музычных чартах. «Несувымерны» таксама стаў адным з самых камерцыйна паспяховых альбомаў у Кітаі ў 2010 годзе.

Сёння Вэй Чэнь піша музыку, гастралюе па краіне, актыўна здымаецца ў кітайскіх забаўляльных тэлеперадачах і дарамах. Уключыўшы ў свой рэпертуар песні на карэйскай і японскай мовах, пра маладога музыканта даведаліся і на самым усходзе азіяцкага кантынента. - Р -




каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040