Гугун адкрые для наведвання больш частак сваёй тэрыторыі
  2018-12-21 16:37:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Музей Гугун, таксама вядомы як Забаронены горад, адкрые для наведвальнікаў 85 працэнтаў сваёй тэрыторыі (у цяперашні час адкрыта 80 %). Пра гэта ў пятніцу паведаміла газета China Daily.

Будучы найбуйнейшым у сваім родзе ў свеце, музей Гугун у апошнія гады паступова адкрываў для наведвальнікаў больш частак сваёй тэрыторыі, якая дасягае 720 тыс. кв. м. Нагадаем, што ў 2012 г. для турыстаў было адкрыта толькі толькі 30 % палацавага комплексу.

Некаторыя пакоі Гугуна гадамі выкарыстоўваліся ў якасці памяшканняў для захоўвання розных рэчаў, пачынаючы з будаўнічых матэрыялаў і заканчваючы прадметамі штодзённага ўжытку.

У апошнія гады многія з гэтых памяшканняў былі адрэстаўраваны і трансфармаваны ў выставачныя залы.

У мэтах пазбягання стоўпатварэння ў чэрвені 2015 г. Гугун абмежаваў колькасць наведвальнікаў да 80 тыс. чалавек у дзень. Акрамя таго, заахвочваецца купля квіткоў загадзя онлайн.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040